
Традыцыйная ”Мінская лыжня“ ў новым фармаце адбылася сёння ў Беларусі
Сёння на мінскай лыжаролернай трасе ў Вяснянцы адбылося традыцыйнае спартыўна-масавае мерапрыемства ”Мінская лыжня“. Спаборніцтвы ўжо 33 гады з’яўляюцца самым масавым забегам на лыжах у Беларусі. Цяперашняе спартыўнае свята адрозніваецца ад традыцыйных папярэдніх – гэта была не лыжная гонка, як раней, а біятлонная.


На лыжныя старты выйшлі каманды Кіраўніка дзяржавы, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, сілавых міністэрств і ведамств, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, аматараў біятлона, устаноў вышэйшай адукацыі.


У першай біятлоннай эстафетнай гонцы сярод каманд вышэйшых дзяржаўных органаў кіравання перамогі дабілася каманда Кіраўніка дзяржавы, на другім месцы – зборная Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, на трэцім – Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.


А вось у эстафетнай гонцы сярод каманд цэнтральных апаратаў сілавых міністэрств і ведамств, у якой прыняла ўдзел каманда Дзяржаўнага мытнага камітэта, на першым месцы – дружына Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.


Традыцыйным завяршаючым акордам свята сталі масавыя старты, на якія выйшлі ўсе жадаючыя, якія напярэдадні прайшлі рэгістрацыю. Кожны на фінішы атрымаў памятны медаль.

