Галоўная
Навiны
64 

14.01.2019
У 2018 годзе на адзін рубель затрачаны на эксплуатацыю інспекцыйна-надглядных комплексаў прыйшлося 45 рублёў даходу
Эканамічная мэтазгоднасць выкарыстання беларускай мытняй інспекцыйна-надглядных комплексаў у 2018 годзе склала 45 рублёў даходу на адзін затрачаны на эксплуатацыю рубель.

Сярэдні час ажыццяўлення мытнага кантролю аўтамабіля з выкарыстаннем інспекцыйна-надгляднага комплексу займае не больш за 10 хвілін, у той час як фізічны дагляд грузавога аўтацягніка праводзіцца да 4-х гадзін.

За адну працоўную змену такім чынам магчыма праверыць ад 40 да 60 аўтамабіляў.

Гэта пацвярджае эфектыўнасць выкарыстання інспекцыйна-надглядных комплексаў з мэтай скарачэння часу правядзення мытнага кантролю, і, адпаведна, павелічэння прапускной здольнасці пунктаў пропуску.