
У Беларусі будзе створаны Рэспубліканскі саюз удзельнікаў мытных адносін

Актуальнасць стварэння такога Саюза пацвярджаецца сучаснай практыкай і, акрамя таго, мае нарматыўны загад у новай рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 490 «Аб мытным рэгуляванні»
Мэта стварэння – выпрацаваць і падтрымаць афіцыйныя адносіны кансультатыўнага характару паміж мытнымі органамі і асобамі, якія ажыццяўляюць знешнеэканамічную дзейнасць, упаўнаважанымі эканамічнымі аператарамі, іх асацыяцыямі і аб’яднаннямі.


«Упэўнены, што, дзякуючы стварэнню такой арганізацыі, пашырыцца кола ўдзельнікаў дыялогу мытні і бізнесу, дзейнасць Саюза будзе садзейнічаць паскарэнню і спрашчэнню мытных працэдур, дасць новыя магчымасці суб’ектам гаспадарання для рэалізацыі планаў», - падкрэсліў у сваім звароце да ўдзельнікаў пасяджэння Юрый Сенько.

Дарэчы, сёння ў краіне знешнеэкамічную дзейнасць ажыццяўляюць больш за 30 тысяч суб’ектаў гаспадарання.