Мытныя органы Рэспублікі Беларусь

Галоўная  >Навіны  >15 тыс. беларускіх рублёў паспрабаваў зэканоміць на мытных плацяжах казахскі перавозчык, які ўвозіў з Літвы на тэрыторыю ЕАЭС зборны груз
15 тыс. беларускіх рублёў паспрабаваў зэканоміць на мытных плацяжах казахскі перавозчык, які ўвозіў з Літвы на тэрыторыю ЕАЭС зборны груз

27 мая 2026

(0)

15 тыс. беларускіх рублёў паспрабаваў зэканоміць на мытных плацяжах казахскі перавозчык, які ўвозіў з Літвы на тэрыторыю ЕАЭС зборны груз.

Гродзенскія мытнікі ў пункце пропуску «Каменны Лог», праз які транспартны сродак рухаўся, выявілі парушэнне.

У складзе перамяшчанага праз мяжу грузу прыбылі 94 унутраных і вонкавых блока кандыцыянераў, на якія кіроўца падаў несапраўдныя дакументы. Аказалася, што ў іх кошт тавару быў наўмысна заніжаны на 23 тыс. еўра.

У дачыненні да перавозчыка распачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 3 арт.15.5 КаАП Рэспублікі Беларусь. Яго чакае штраф у памеры да 30% ад кошту незаконна ўвезеных тавараў, які ў рэчаіснасці склаў 110 тыс.еўра.

Тэгі па тэме

#Гродненская региональная таможня

Інфармацыйныя рэсурсы