Мытныя органы Рэспублікі Беларусь

Галоўная  >Навіны  >Брэсцкія мытнікі спынілі дзейнасць групы асоб, якія арганізавалі незаконнае перамяшчэнне праз мяжу больш за 155 кг вадкасці, якая змяшчае прэкурсоры наркотыкаў і псіхатропаў
Брэсцкія мытнікі спынілі дзейнасць групы асоб, якія арганізавалі незаконнае перамяшчэнне праз мяжу больш за 155 кг вадкасці, якая змяшчае прэкурсоры наркотыкаў і псіхатропаў

30 сакавiка 2026

(0)

Дзейнасць групы асоб, якія арганізавалі незаконнае перамяшчэнне праз беларуска-польскую мяжу больш за 155 кг вадкасці, якая змяшчае прэкурсоры наркотыкаў і псіхатропаў спынілі Брэсцкія мытнікі.

Арганізатары супрацьпраўнай схемы маскіравалі забароненыя рэчывы пад каністры з тармазной вадкасцю і перамяшчалі пад выглядам тавараў для асабістага карыстання праз пункт пропуску «Брэст». Да транспартоўкі прыцягвалі за грашовую ўзнагароду трэціх асоб, якія не ведалі, што знаходзіцца ў тары.

Усяго было канфіскавана 24 каністры небяспечнай вадкасці, з якіх 13 – на тэрыторыі г.Брэста.

Эксперты ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці вызначылі змешчаныя ў вадкасці прэкурсоры- "4'-хлорпрапіфеон," 2-Бром-4'- хлорпрапіфеон " і "альфа-бромвалерофенон".

Брэсцкай мытняй распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 328-1 КК Рэспублікі Беларусь. Санкцыяй дадзенага артыкула прадугледжана пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 10 гадоў.

Пры правядзенні аператыўна-вышуковых і неадкладных следчых дзеянняў праваахоўнікамі Брэсцкай мытні ўстаноўлены і затрыманыя асобы, якія ўдзельнічалі ў злачыннай дзейнасці.

Тэгі па тэме

#Брестская таможня #Незаконное перемещение #Наркотические средства #Уголовное дело

Інфармацыйныя рэсурсы