Мытныя органы Рэспублікі Беларусь

Галоўная  >Навіны  >Гродзенская рэгіянальная мытня распачала крымінальную справу ў дачыненні да грамадзяніна Аўстрыі, які прыбыў з Літвы з какаінам
Гродзенская рэгіянальная мытня распачала крымінальную справу ў дачыненні да грамадзяніна Аўстрыі, які прыбыў з Літвы з какаінам

07 верасня 2026

(0)

Гродзенская рэгіянальная мытня распачала крымінальную справу ў дачыненні да грамадзяніна Аўстрыі, які прыбыў з Літвы з какаінам.

35-гадовы мужчына ехаў праз пункт пропуску «Каменны Лог» пасажырам рэйсавага аўтобуса «Каўнас-Мінск». Прыняў рашэнне перасякаць мяжу па зялёным калідоры, заявіўшы тым самым, што не ўвозіць падлягаючых дэклараванню, забароненых альбо абмежаваных да перамяшчэння тавараў.

Аднак у зале мытнага афармлення на мужчыну паказаў службовы сабака. Пры даглядзе яго барсеткі знойдзены пакет з цукеркамі, сярод якіх - два скруткі з палімернага матэрыялу са спрасаваным рэчывам белага колеру.

Згодна з заключэннем эксперта ўпраўлення ДКСЭ па Гродзенскай вобласці канфіскаванае рэчыва з'яўляецца какаінам.

Гродзенскай рэгіянальнай мытняй распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 328-1 КК Рэспублікі Беларусь. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне аж да пазбаўлення волі тэрмінам на 10 гадоў.

Тэгі па тэме

#Гродненская региональная таможня #Уголовное дело #Наркотические средства

Інфармацыйныя рэсурсы