Мытныя органы Рэспублікі Беларусь

Галоўная  >Навіны  >Каб зэканоміць на мытных плацяжах, увазімую з Польшчы на тэрыторыю ЕАЭС партыю запчастак да будаўнічай тэхнікі і лакафарбавых матэрыялаў коштам 450 тыс. рублёў наўмысна не ўказалі ў суправаджальных дакументах
Каб зэканоміць на мытных плацяжах, увазімую з Польшчы на тэрыторыю ЕАЭС партыю запчастак да будаўнічай тэхнікі і лакафарбавых матэрыялаў коштам 450 тыс. рублёў наўмысна не ўказалі ў суправаджальных дакументах

12 кастрычнiка 2026

(0)

Каб зэканоміць на мытных плацяжах, увазімую з Польшчы на тэрыторыю ЕАЭС партыю запчастак да будаўнічай тэхнікі і лакафарбавых матэрыялаў коштам 450 тыс. рублёў наўмысна не ўказалі ў суправаджальных дакументах.

Парушэнне ўстанавілі гродзенскія мытнікі ў пункце пропуску «Бераставіца», куды прыбыў для афармлення грузавік SCANIA польскага перавозчыка.

Пры даглядзе транспартнага сродку і было ўстаноўлена, што ў складзе законна перамяшчаемага зборнага грузу знаходзіцца 4 тыс. адзінак тавараў, не ўлічаных у дакументах.

Заява недакладных звестак магла паслужыць падставай для заніжэння мытных плацяжоў амаль на 30 тыс. рублёў.

У дачыненні да перавозчыка Гродзенскай рэгіянальнай мытняй распачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 1 арт. 15.5 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Яму прыйдзецца выплаціць штраф у памеры да 30% ад кошту прадмета адміністрацыйнага парушэння, а таксама адсутнічаючыя мытныя плацяжы.

Тэгі па тэме

#Гродненская региональная таможня #Административный процесс #Незаконное перемещение #Занижение стоимости

Інфармацыйныя рэсурсы