Мытныя органы Рэспублікі Беларусь

Галоўная  >Навіны  >Пры правядзенні на беларуска-расійскім участку мяжы спецмерапрыемстваў віцебскія мытнікі спынілі дзве спробы ўвозу ў Беларусь наркотыкаў
Пры правядзенні на беларуска-расійскім участку мяжы спецмерапрыемстваў віцебскія мытнікі спынілі дзве спробы ўвозу ў Беларусь наркотыкаў

02 верасня 2026

(0)

Пры правядзенні на беларуска-расійскім участку мяжы спецмерапрыемстваў віцебскія мытнікі спынілі дзве спробы ўвозу ў Беларусь наркотыкаў. У абодвух эпізодах на наяўнасць у грамадзян забароненых рэчываў паказаў службовы сабака.

У першым выпадку гашыш перавозіў грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які рухаўся пасажырам легкавога аўто Skoda. 12,47 гр наркотыку былі схаваныя ў пачцы з-пад цыгарэт, якая знаходзілася на падлозе за пярэднім сядзеннем аўто.

У другім выпадку спрабаваў завезці 2,3 гр гашышу таксама беларус, які кіраваў аўтамабілем Opel Vectra. Скрутак з наркотыкам ён схаваў у багажніку.

Прыналежнасць выяўленых рэчываў да гашышу пацвердзілі і праведзеныя спецыялістамі ДКСЭ па Віцебскай вобласці экспертызы.

Віцебскай мытняй у дачыненні да грамадзян распачатыя крымінальныя справы паводле ч.1 арт. 328-1 КК Рэспублікі Беларусь. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне аж да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Тэгі па тэме

#Витебская таможня #Уголовное дело #Наркотические средства

Інфармацыйныя рэсурсы